Беларускі бок назваў падрабязнасці прарыву джыпу «непатрэбным папулізмам»

Беларусь незадаволеная, што Украіна апублікавала пратакол сустрэчы пагранведамстваў, якая адбылася 20 сакавіка.

jeep_go_1.jpg

«Расследаванне яшчэ не завершана. Ідзе праца па высвятленні фактаў, збор доказаў. У гэтых абставінах падобная гульня ў «празрыстасць» больш падобная на спробу апярэдзіць падзеі. Мы спадзяемся, што ў інтарэсах агульнай памежнай бяспекі нашым украінскім калегам у далейшым атрымаецца пазбегнуць праблем непатрэбнага папулізму», — адзначыў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Антон Бычкоўскі.

Пратакол працоўнай сустрэчы апублікаваў у сваім Facebook’у памочнік старшыні Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Алег Слабадзян.


«І ў завяршэнне гісторыі з аўтамабілем, затрыманым учора беларускімі памежнікамі паблізу пункта пропуску «Аляксандраўна». Учора памежнікі Жытомірскага атраду правялі памежна-прадстаўнічую сустрэчу з беларускімі калегамі. У выніку беларускі бок прызнаў, што 1) падстаў казаць аб тым, што аўтамабіль прыбыў з украінскага пункта пропуску — няма; 2) што беларускі бок парушыў асобныя пункты Плана ўзаемадзеяння; 3) у далейшым абавязваецца своечасова інфармаваць аб атрыманай інфармацыі…

Сёння ў Магілёве падчас сустрэчы з працаўнікамі прадпрыемства «Кронаспан» Лукашэнка таксама падняў тэму прарыву праз мяжу. Ён адзначыў, што супраць парушальнікаў узбудзілі крымінальную справу.

«Мяне гэта ўразіла. За свае гады я не памятаю такой ночы, пяць буйных здарэнняў. Як толькі ў нас зашавялілася пятая калона. Яны самі завуць і жадаючыя зʼявіліся зрабіць тут заварушку. Такіх людзей не сотні тысяч, але тысячы ёсць. Спецыялістаў, якія робяць правакацыі. Імі кіруюць спецслужбы канкрэтных дзяржаваў, здагадайцеся якіх… Следчы камітэт разбярэцца», — сказаў ён.

Таксама Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі затрымалі баевікоў са зброяй. Іхныя лагеры былі пад Бабруйскам, у Польшчы, Украіне і Літве.

belsat.eu