Беларусі патрэбныя якасныя лыжы? Яны будуць

...але для спартоўцаў топ-узроўню экіпіроўку будуць закупляць у сусветных вытворцаў, заявіў Лукашэнка Беларусі падчас «Мінскай лыжні-2019», піша Свабода.

luka_3.jpg


Да наступнай зімы ў Беларусі наладзяць вытворчасць якасных лыжаў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка распавёў журналістам падчас афіцыйнага спартовага свята «Мінская лыжня-2019».
Таксама ён адзначыў, што спартовыя мерапрыемствы добра ўплываюць на імідж краіны.
«За гэта — імідж краіны, піяр сапраўдны — цяпер плацяць сотні мільёнаў долараў», — сказаў Лукашэнка.


У чэрвені ў Беларусі мусяць прайсці Еўрапейскія гульні, якія будуць каштаваць бюджэту Беларусі мінімум 72 мільёны долараў.