Беларусь прапануе ўкраінскім урачам жыллё і $350 заробку
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі абнавіла пералік арганізацый і вакантных працоўных месцаў для магчымага працаўладкавання грамадзян Украіны. Найбольш украінцаў хочуць бачыць у ролі лекараў, медсясцёр, фельчараў, леснікоў, кухараў, заатэхнікаў, аператараў машыннага даення, паведамляе «Інтэрфакс-Захад».
Ва ўсіх выпадках прадастаўляецца жылое памяшканне - месца ў інтэрнаце або жылы дом. Максімальную зарплату прапануюць лекарам-тэрапеўтам — да BYN700 (крыху больш за $350), мінімальную — заатэхнікам і аператарам машыннага даення (BYN250, або $125).
Больш за ўсё работнікаў-украінцаў чакаюць у Мінскай вобласці: для іх у сталічным рэгіёне падрыхтавана 112 вакансій. На другім месцы — Гомельская вобласць (31 вакансія), на трэцім — Віцебская (18). У Гродзенскай і Магілёўскай абласцях прадугледжана па 12 вакансій для грамадзян Украіны, у Брэсцкай - 9.
«Сёння з нашага боку аказана дапамога ў працаўладкаванні і атрыманні жылля асобам, вымушаным пакінуць Украіну з-за канфлікту. Па дадзеных камісара ААН па справах бежанцаў, з пачатку крызісу ў Беларусь прыбылі каля 160 тыс. украінскіх бежанцаў», — сказаў пасол Беларусі ва Украіне Ігар Сокал.
Згодна з беларускім законам «Аб знешняй працоўнай міграцыі» і пагадненні аб працоўнай дзейнасці і сацыяльнай абароне грамадзян Украіны і Рэспублікі Беларусь, якія працуюць за межамі сваіх дзяржаў, заключанага паміж урадамі дзвюх краін, для працаўладкавання на тэрыторыі Беларусі, у выпадку адсутнасці дазволу на пастаяннае пражыванне ў краіне , грамадзяніну Украіны неабходна мець спецыяльны дазвол на права займацца працоўнай дзейнасцю ў Беларусі, які выдаецца па хадайніцтве мясцовага наймальніка падраздзяленнем па грамадзянству і міграцыі ўпраўлення ўнутраных спраў абласнога або Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта па месцы рэгістрацыі наймальніка.
Паводле espreso.tv