Беларусь дапамагла вярнуцца на радзіму ізраільскім студэнтам

Беларусь арганізавала транзіт ізраільскіх студэнтаў для вяртання на радзіму. Пра гэта карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

unnamed_135.jpg

Так, у ноч з 21 на 22 сакавіка дзякуючы сумеснай працы беларускіх і латвійскіх памежнікаў, пры падтрымцы Пасольства Ізраіля ў Беларусі, быў арганізаваны транзіт 21 ізраільскага студэнта.
Пасля афармлення ў латвійскім пункце пропуску «Сілене», грамадзян Ізраіля ля мяжы сустрэлі два мікрааўтобусы, якія даставілі іх да беларускай мяжы.
На тэрыторыі Беларусі студэнты прайшлі неабходныя санітарна-эпідэміялагічныя мерапрыемствы і працэдуры афармлення ў пункце пропуску «Урбаны», адкуль іх па спецыяльна адведзеным каналу для замежнікаў, у суправаджэнні супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі даставілі ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск». А 22 сакавіка ўжо аб 11:00 ізраільскія студэнты вылецелі ў Тэль-Авіў.