Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі — але з вялікім штрафам
Нейкім дзіўным чынам бацькоў Маргарыты Ляўчук паспелі асудзіць да аграмаднага штрафу у прыкладна 4 тысячы долараў
![marharyta_ljauczuk2.jpg marharyta_ljauczuk2.jpg](/img/v1/images/marharyta_ljauczuk2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, бацькоў Маргарыты Ляўчук за палову дня паспелі асудзіць за непадпарадкаванне. Вынік — штраф, эквівалентны тысячам долараў.
Нагадаем, сёння раніцай, 26 траўня, стала вядома, што ў роднай вёсцы Маргарыты Ляўчук затрымалі яе бацькоў. Сілавікі зладзілі ператрус, нічога нібыта не знайшлі, але бацькоў опернай спявачкі вывелі з хаты ў кайданках.
![Чаму ўлады бяруць у закладнікі сваякоў актывістаў? Чаму ўлады бяруць у закладнікі сваякоў актывістаў?](/img/v1/images/szczaslivae_dzjacinstva.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)