Асудзілі былога намесніка кіраўніка перадвыбарчага штаба Цапкалы разам з жонкай
Былога намесніка кіраўніка перадвыбарчага штабу Валерыя Цапкалы Святаслава Барбука і яго жонку Веру арыштавалі на 10 сутак.
Вядома толькі, што іх асудзілі за незаконнае пікетаванне па
ч.1 арт. 24.23 КаАП. Святаслава і Веру затрымалі ўчора, ноч да суда яны правялі
на Акрэсціна. Сёння мужа і жонку арыштавала суддзя Першамайскага раёна Святлана
Чараповіч, паведамляе «Вясна».