Арыштаваную аграсядзібу бялыніцкага актывіста перадалі мясцоваму сельсавету

Сам актывіст апошнія месяцы жыве ў Літве.

photo_2021_08_15_10_01_43.jpg

Аб перадачы арыштаванай нерухомасці Алег Мяцеліца даведаўся 13 жніўня. Згодна з пастановай, арыштаваную маёмасць пільнавала былая жонка. Аднак праз два тыдні ўзнікла патрэба перадаць аграсядзібу на захоўванне прадстаўніку Галоўчынскага сельсавету.
Алег Мяцеліца кажа, што не ведае прычын такой неабходнасці і не разумее, чаму іх не было напрыканцы ліпеня. На яго думку, сілавікі такім чынам спрабуюць абабраць яго ў межах палітыкі тэрору іншадумцаў.
Сам актывіст апошнія месяцы жыве ў Літве.