Аператара «Белсату» збілі міліцыянты, але суд лічыць вінаватым яго

 У Мінскім гарадскім судзе сёння разгледзелі скаргу аператара «Белсата» Андруся Козела на рашэнне суда Цэнтральнага раёна Мінска.

Андрусь Козел і адвакат Сяргей Зікрацкі ў Менскім гарадскім судзе

Андрусь Козел і адвакат Сяргей Зікрацкі ў Менскім гарадскім судзе

Пагадаем, падчас выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў на выбарчым участку яго збілі міліцыянты, а 7 сакавіка Андруся аштрафавалі на 735 рублёў.

У Мінскім гарадскім судзе пастанавілі пакінуць рашэнне без зменаў.

«Гэтае рашэнне чарговы раз падрывае давер у тое, што беларускія суды могуць быць незалежнымі і прымаць рашэнні паводле закона, а не тэлефоннага званка «зверху», — лічыць Андрусь Козел.

Андрусь будзе далей абскарджваць гэтае рашэнне, не выключае ён і таго, што скаргі будуць накіраваныя ў міжнародныя структуры.

У Беларусі працягваецца ціск на журналістаў «Белсату». Кожны месяц іх судзяць і даюць штрафы. За мінулы год агулам журналісты «Белсату» былі аштрафаваныя амаль на 25 тысяч долараў, больш чым на 20 тысяч еўра канфіскавана тэхнікі.

Паводле  belsat.eu