Адваката Андрэя Мачалава асудзілі да 2 гадоў «хіміі»
Два гады «хіміі» прызначылі экс-адвакату Андрэю Мачалаву. Такі прысуд сёння вынеслі ў судзе Ленінскага раёна Мінска.
У судзе Ленінскага раёна Мінска агучылі прысуд па крымінальнай справе супраць былога адваката Андрэя Мачалава, паведамляюць праваабаронцы.
Суддзя Таццяна Шоцік прызнала яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 380 Крымінальнага кодэкса — нібыта адвакат падрабіў ордэр на ўдзел у крымінальным працэсе, хоць ведаў, што да гэтага часу быў выключаны з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.
Адвакат Андрэя Мачалава — Віталь Брагінец — з 25 траўня знаходзіцца пад арыштам, таму не здолеў прысутнічаць ні на адным пасяджэнні
Нагадаем, у чэрвені 2021 года Мачалаў мусіў абараняць у судзе мінчанку Вольгу Сінялёву, якая папрасіла з'ехаць з арэнднай кватэры пракурорку Аліну Касьянчык. Адвакат прыйшоў на працэс — і там даведаўся, што яго пазбавілі ліцэнзіі.
За гэты эпізод яго сёння і асудзілі.
Адвакада абвінаваціўі ў тым, што прыйшоў, як высветлілася, па несапраўднаму
адвакацкаму пасведчанню на судовае пасяджэнне. Заяву ў пракуратуру на Мачалава
напісала суддзя Анжэла Касцюкевіч, якая судзіла падабаронную адваката.