Адваката Андрэя Мачалава хочуць асудзіць да 2 гадоў «хіміі»
Прынамсі, такое пакаранне запытаў для Андрэя Мачалава пракурор у судзе.
Адваката Андрэя Мачалава, пазбаўленага ліцэнзіі ў Беларусі, пракурор папрасіў прысудзіць да двух гадоў "хіміі» за нібыта "выкарыстанне падробленага дакумента".
Крымінальная справа ў дачыненні да Андрэя Мачалава пачала разглядаецца ў Ленінскім раённым судзе Мінска яшчэ 6 чэрвеня. Пазбаўленаму ліцэнзіі адваката Мачалаву прад'явілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 380 (выкарыстанне падробленага дакумента) Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Сутнасць справы ў тым, што Андрэй Мачалаў прыйшоў на судовае пасяджэнне як абаронца — а там даведаўся, што, аказваецца, прад’явіў несапраўднае адвакацкае пасведчанне, паколькі да таго быў пазбаўлены ліцэнзіі.
Абвінавачванне кажа, што Андрэй Мачалаў выкарыстаў сваё пасведчанне, хоць ведаў, што яго выключылі з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. Адвакат жа сцвярджае, што даведаўся пра гэта непасрэдна падчас судовага працэсу.
Пракурор папрасіў прысудзіць адваката да двух гадоў "хіміі", прысуд абвесцяць заўтра, 16 чэрвеня.
Адвакат Андрэя Мачалава — Віталь Брагінец — з 25 траўня знаходзіцца пад арыштам, таму не здолеў прысутнічаць ні на адным пасяджэнні