Аляксандр Мілінкевіч: Беларусь стаіць на парозе грамадзянскай вайны
Беларускі рэжым пачынае паляванне на сваіх апанентаў. Што будзе, калі на гвалт адказаць гвалтам?
Пра забойства ў Мінску праграміста Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ піша і польская Rzeczpospolita.
Эмоцыі па абодвух баках барыкады сягаюць зеніту. Беларускія прапагандысты нават паказваюць карыкатуры з накіраванымі ў напрамку Варшавы і Вільні ракетамі, некаторыя патрабуюць выкрасці і прывезці ў Беларусь апазіцыйных лідараў.
Алею ў агонь падліў мінулагодні прэтэндэнт на кандыдата на прэзідэнцкіх выбараў Валерый Цапкала сваёй заявай пра Зельцэра. Значна асцярожней адрэагавала Святлана Ціханоўская, якая перадала словы спачування ўсім бакам і заклікала рэжым Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі ды пачаць дыялог. Яна заявіла, што выступае супраць гвалту, імкнецца да мірнага вырашэння канфлікту і новых выбараў.
На думку ветэрана беларускай апазіцыі Аляксандра Мілінкевіча, Беларусь стаіць на парозе грамадзянскай вайны. Калі на гвалт адказаць гвалтам, дэмакратычныя сілы страцяць прыхільнікаў, а ў Беларусь могуць увайсці расійскія войскі.
Паводле www.polskieradio.pl