Аляксандр Макаеў аштрафаваны на 45 базавых велічынь

За ўдзел у леташняй акцыі, прысвечанай гадавіне канстытуцыйнага рэферэндуму, Аляксандр Макаеў аштрафаваны на 45 базавых велічынь. 



gadavina_referendymy.jpg

Акцыя да гадавіны рэферэндуму 1996 года і ўшанавання памяці зніклых палітыкаў ў Мінску. Фота Радыё Свабода

Грамадскі актывіст Аляксандр Макаеў аштрафаваны на 45 базавых велічынь (9.450.000 рублёў) за ўдзел у акцыі, якая прайшла ў Мінску 24 лістапада 2015 года. Такую пастанову вынес 19 студзеня суддзя суда Маскоўскага раёна Мінска Аляксандр Петраш, паведаміў у "Фэйсбуку" апазіцыянер Максім Вінярскі.
Макаеў не прызнаў віны. Ён заявіў, што, удзельнічаючы ў акцыі, ён выкарыстаў сваё канстытуцыйнае права на мірныя сходы.
У другой палове дня ў гэтым жа судзе будзе слухацца справа самога Вінярскага. Ён, як і Макаеў, абвінавачваецца па падставе артыкула 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) за ўдзел у акцыі 24 лістапада, якая была прысвечаная памяці зніклых апазіцыйных палітыкаў і гадавіне канстытуцыйнага рэферэндуму 1996 года.
belapan.by