Адмяняць абмежаванні на выезд і ўезд у Беларусь наземным транспартам не плануюць
Міністэрства аховы здароўя адказала па гэтым пытанні жыхарцы Мінска на яе зварот, піша TUT. BY.

Фота dw.com
Адмяняць абмежаванні на выезд з Беларусі наземным транспартам (як і на ўезд) у бліжэйшы час не маюць намеру. Гэта вынікае з адказу Міністэрства аховы здароўя. Таксама ў ведамстве нагадалі, што абмежаванні па выездзе не распаўсюджваюцца на паветраны транспарт, дзе «больш нізкая верагоднасць распаўсюджвання COVID-19».
Такі ж зварот яна адрасавала ў Саўмін, аднак адтуль ліст перанакіравалі памежнікам.
Больш за 2300 чалавек падпісаліся пад петыцыяй з патрабаваннем зняць абмежаванні, якія дзейнічаюць у наземных пунктах пропуску на выезд з Беларусі. Тады Міністэрства аховы здароўя адказала, што пастанова Саўміна, якая абмяжоўвае ўезд і выезд з краіны, «была прынятая з улікам рэкамендацый Сусветнай арганізацыі здароўя, а таксама міжнароднага досведу краін, у тым ліку тых, дзе сітуацыя з COVID-19 стабілізавалася».

Раней СМІ пісалі, што ў пачатку чэрвеня Міністэрства аховы здароўя нібыта рэкамендавала ўраду зняць забарону на выезд з Беларусі наземным транспартам.