Ва Украіне не заўважылі прыкмет перакрыцця мяжы з Беларуссю
Нагадаем, закрыццё мяжы з Украінай напярэдадні анансаваў Аляксандр Лукашэнка.
«За мінулыя суткі
істотных змен абстаноўкі або памяншэння прапускных аперацый на мяжы Украіны з
Рэспублікай Беларусь не назіралася», — гаворыцца ў паведамленні ўкраінскай
памежнай службы.
Паводле звестак украінскай памежнай службы, за мінулыя суткі на ўезд ва Украіну з Беларусі прапушчана амаль 2000 чалавек, а ў зваротным кірунку — больш за 1700 чалавек.
Гэтыя паказчыкі нават вышэй, чым сярэднясутачныя за мінулы месяц, што, верагодна,
звязана з выходнымі. 3 ліпеня таксама назіраецца даволі рытмічны рух праз
пункты пропуску на гэтым участку.
Паводле БелаПАН.