Адкуль бяруцца гістарычныя фантомы? (відэа)

У Варшаўскім універсітэце запрацавала група беларускіх гісторыкаў, якая ставіць на мэце распрацоўку беларускага погляду на гісторыю нашай краіны, і не толькі.



fantom.jpg

sb.by

«Гісторыя – універсальная, але гістарыяграфіі – нацыянальныя. І ў гэтым закладзены пэўны канфлікт», – кажа кандыдат гістарычных навук, даследчык ВКЛ Алег Дзярновіч.

Адкуль бяруцца гістарычныя фантомы? Ці можна перыяды заняпадаў у нашай гісторыі спісваць толькі на суседзяў-агрэсараў? На якія падзеі ў гісторыі важна выпрацаваць беларускі погляд?

Алег Дзярновіч адказвае на пытанні Белсата.