Аўтуховіч зноў у ізалятары
Ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча вярнулі з турэмнай лякарні ў следчы ізалятар. Пра гэта паведаміў праваабаронца Алег Волчак.
Паводле яго слоў, пра такое рашэнне паведаміў 20 мая тэрапеўт лякарні падчас традыцыйнага выхаду да сваякоў хворых зняволеных, які праводзіцца кожную сераду. «Лекар заявіў, што яны наогул не
разумеюць, навошта Аўтуховіча да іх прыслалі: маўляў, лячыцца ён не хоча, кажа, што адчувае сябе нармальна, ні на што не скардзіцца. А лячыць яго прымусова ніхто не будзе», —
перадае словы Волчака БелаПАН.

У турэмную лякарню Аўтуховіч быў дастаўлены толькі 19 мая. Яго адвакат Павел Сапелка пасля сустрэчы з падабаронным патлумачыў, што стан яго здароўя пагоршыўся да той ступені, якая робіць немагчымым
яго ўтрыманне ў следчым ізалятары, нават ва ўмовах санчасці следчага ізалятара.
Паводле словаў Сапелкі, Аўтуховіч працягвае галадоўку і мае намер яе спыніць толькі пасля выканання яго патрабаванняў.
Нагадаем, актывісты прадпрымальніцкага руху з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманы 8 лютага. 18 лютага ім было выстаўлена абвінавачанне на падставе артыкула
218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці). Утрымліваюцца яны ў СІЗА № 1 у Мінску.
М. Аўтуховіч абвясціў галадоўку 16 красавіка. Ён патрабуе ў найкарацейшы тэрмін або перадаць справу ў суд, або змяніць усім падследным па гэтай справе меру стрымання з ўтрымання пад вартай на
падпіску аб нявыездзе.