82-гадовую актывістку будуць судзіць за ўстаноўку крыжа
Шчучынскай актывістцы Вераніцы Себасцьяновіч пагражае штраф ці арышт да 15 сутак.
Міліцыя палічыла ўстаноўку крыжа на месцы смерці партызана Арміі Краёвай несанкцыянаваным пікетам. 82-гадовай жанчыне будзе
падана абвінавачанне ў арганізацыі незаконнага мітынгу. Ёй пагражае пакаранне
да 15 сутак арышту, паведамляе «Gazeta Wyborcza».
Пра ўзбуджэнне адміністрацыйнай справы Вераніка Себасцьяновіч даведалася з апавяшчэння за подпісам намесніка начальніка аддзела аховы правапарадку міліцыі Шчучынскага раёна Уладзіміра Гваздоўскага, якое атрымала па
пошце.
Па словах Гваздоўскага, грамадзянка Себасцьяновіч, якая без дазволу мясцовых улад 12 траўня ў 15:00 арганізавала і правяла ў Рачкоўшчыне пікет памяці салдата Арміі Краёвай, парушыла ўстаноўлены парадак.
Справа накіравана ў Шчучынскі раённы суд. Пакуль не вядома, калі адбудзецца судовае паседжанне.
12 траўня ў 64-я ўгодкі смерці Анатоля Радзівоніка, які разам са сваім атрадам загінуў недалёка
ад Рачкоўшчыны ў баю з НКУС, актывісты непрызнанага ўладамі Саюзапалякаў Беларусі ўстанавілі крыж.
Актывісты СПБ перакананы, што ўсё адбывалася
на прыватнай тэрыторыі, таму не трэба было атрымліваць дазвол улад.
Нагадаем, з 2005 года ў краіне існуюць два Саюзы палякаў: афіцыйны, які падтрымлівае палітыку кіраўніцтва Беларусі, і неафіцыйны, які беларускія ўлады не рэгіструюць, але які падтрымліваецца Варшавай. Яго чальцы падвяргаюцца рэпрэсіям з боку афіцыйных улад.