80 гадоў у шлюбе — дзякуючы дабрыні, спагадзе і каханню
Хелен і Морыс Кей жывуць у Англіі. Яны пажаніліся 27 жніўня 1934 года. На сённяшні дзень кожнаму з іх па 101 годзе. Гэтая пара пражыла разам ужо больш за 80 гадоў. Сакрэт сямейнага шчасця — дабрыня, спагада і каханне адзін да аднаго.
Ajnf Stopkadras
Маці Хелен была катэгарычна супраць іх вяселля. Аднак гэтая пара не толькі ажанілася і доўгае жыццё шчасліва пражыла разам, але яны таксама кіруюць сумесным бізнесам, звязаным з вырабам адзення. У
іх трое дзяцей. І ўжо шэсць праўнукаў.
Хелен успамінае, што неяк Морыс падарыў ёй кветкі, але яны былі "цалкам паніклыя", і тут жа яна дадае, што значна важней навучыцца памяркоўнасці адзін да аднаго, навучыцца дараваць
і не крыўдзіцца.
"Я даю штосьці, яна дае нешта. Абодва мы інвестуем ў нашы адносіны", — кажа Морыс. "І мы абодва смяемся над аднымі і тымі ж рэчамі, ці не праўда?"
— дадае Хелен.
Паводле Delfi.ua