60% «гарадскіх» беларусаў ніколі не ходзяць у кавярні і рэстараны

60% «гарадскіх» беларусаў ніколі не ходзяць у кавярні і рэстараны. Яшчэ каля 20% выходзяць «у людзі» толькі раз на месяц ці радзей. Такія вынікі прынесла вулічнае апытанне, праведзенае Міжнародным агенцтвам сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў.

restaran.jpg

Мінчане часцей аддаюць перавагу ежы па-за домам, чым жыхары іншых беларускіх гарадоў. У сталіцы прыкладна кожны другі апытаны (55,6%) наведвае ўстановы грамадскага харчавання і замаўляе гатовыя стравы з дастаўкай, у той час, як у іншых гарадах — толькі кожны трэці (33,2%).
Частата наведвання кавярняў і рэстаранаў у жыхароў Мінска таксама вышэйшая: 1 раз на тыдзень і часцей ядуць не дома 23,3% апытаных, у той час, як для іншых гарадоў гэты паказчык у два разы ніжэйшы (10,2%).

restaran_2.jpg

Найбольшай папулярнасцю ў беларусаў карыстаюцца кавярні і піцэрыі: іх наведвае прыкладна кожны чацверты жыхар беларускага горада. Жыхары сталіцы значна часцей, чым іншыя гараджане, выбіраюць фастфуды і кавярні/пякарні/кандытарскія. У першую чаргу, гэта звязана з высокай канцэнтрацыяй такіх установаў у Мінску і недастатковай колькасцю ў іншых гарадах.
Часцей за ўсё беларускія гараджане наведваюць кавярні і рэстараны з сябрамі і знаёмымі (65%), з сям'ёй і дзецьмі (41,6%), з мужам/жонкай ці хлопцам/дзяўчынай (41,4%).
Для жыхароў сталіцы наведванне установаў грамадскага харчавання паступова робіцца звычайнай рэччу — для гэтага не трэба асаблівай нагоды.
Паводле Еўрарадыё