53 рубцы на сэрцы Беларусі

30 траўня 1999 года многія мінчукі прыйшлі на бераг ракі Свіслач на свята піва, арганізаванае броварным заводам «Аліварыя», і прымеркаваны да яго канцэрт гурта «Манга-Манга». Раптам пачалася навальніца, што суправаджалася буйным градам. Каля дзвюх з паловай тысяч маладых людзей паспрабавалі схавацца ад непагадзі ў падземным пераходзе. У выніку цісканіны загінула 53 чалавека, сярод якіх 40 дзяўчын і два супрацоўніка міліцыі, якія спрабавалі выратаваць людзей.



niemiha.jpg

Большасць загінулых — маладыя людзі ў веку ад 14 да 20 гадоў. Толькі тром загінулым было больш трыццаці гадоў — 36, 47 і 61 год. Больш 150 чалавек атрымалі розныя раненні.

Па версіі ўладаў, прычынай таго, што адбылося, стаў трагічны збег абставін. У прэсе пісалася пра тое, што цісканіне спрыялі мокрыя прыступкі і няўстойлівы абутак дзяўчын, якія былі на абцасах. Па факце гібелі людзей было ўзбуджана крымінальная справа: у нядбальстве (артыкул 168 Крымінальнага кодэкса ў рэдакцыі 1960 г.) вінаваціліся начальнік міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Мінгарвыканкама Віктар Русак і начальнік аддзела масавых імпрэз Міхал Кандраты. Аднак у 2002 годзе старшыня суда Цэнтральнага раёна Мінска Пётр Кіркоўскі перакваліфікоўваў абвінавачанне на артыкул, які не прадугледжвае адказнасць за гібель людзей, і спыніў справу ў сувязі з заканчэннем тэрміну даўнасці. Сваякам загінулых была выплачана кампенсацыя.
 

Сваякі загінулых неаднаразова падавалі ў суды пазовы на гарадскія ўлады, міліцыю, піўзавод «Аліварыя», радыёстанцыю «Мір» і прадусарскі цэнтр ТАА «Клас-клуб ДК», якія ў той дзень адказвалі за арганізацыю і забеспячэнне парадку на свяце піва. Аднак пазовы былі адхілены суднамі розных інстанцый.

На месцы трагедыі, каля ўваходу на станцыю метро «Няміга», 30 траўня 2002 года быў усталяваны мемарыял у выглядзе 53 кветак з бронзы (40 руж і 13 цюльпанаў па колькасці загінулых дзяўчын і мужчын), раскіданых па метафарычных ступенях з надпісам «53 рубцы на сэрцы Беларусі. 30 траўня 1999 года».