5 гадоў калоніі за размову з «Б*лсатам». Асудзілі прафсаюзнага лідара «Гродна Азот»

Прафсаюзнага лідара «Гродна Азот» Андрэя Ханевіча сёння, 16 лістапада, асудзілі на 5 гадоў узмоцненага рэжыму.

hanievich1100.jpg

У Гродзенскім абласным судзе вынеслі прысуд па крымінальнай справе старшыні пярвічнай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза працаўнікоў ААТ «Гродна Азот», адзначаецца на сайце арганізацыі.

Андрэя Ханевіча абвінавачвалі паводле арт. 369-1 («Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь») і арт. 361-4 («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці») Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Віталь Кулеш.

Прафсаюзнаму лідару паставілі ў віну размову з журналістам «Б*лсат», падчас якой Ханевіч «перадаў нейкія звесткі». Тэлефон мужчыны праслухоўвалі, размовы запісвалі супрацоўнікі спецслужбаў.

47-гадовы Андрэй Ханевіч працаваў апаратчыкам у цэху «Карбамід — 3» на «Гродна Азот». Ён мае траіх дзяцей. Пасля звальнення з прадпрыемства на Андрэя завялі крымінальную справу.

Нагадаем, у траўні беларускія ўлады прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй незалежны прафсаюз «Гродна Азот».