29 чалавек затрыманыя ў Польшчы ў студзені за садзейнічанне нелегальнай міграцыі
З пачатку 2022 года за садзейнічанне нелегальнай міграцыі праз беларуска-польскую мяжу затрыманыя 29 чалавек.
Сярод іх двое беларусаў, а таксама восем грамадзян Грузіі, сем грамадзян Польшчы, пяць украінцаў, трое сірыйцаў, двое грамадзян Латвіі, тунісец і іракец, паведамляе reform.by са спасылкай на Памежную службу Польшчы.