Еўракамісія завяршае распрацоўку пакета санкцый супраць Расіі

Еўракамісія на гэтым тыдні павінна скончыць працу над пакетам санкцый на выпадак агрэсіі РФ супраць Украіны. Пра гэта паведамляе РАР са спасылкай на крыніцу ў Еўрасаюзе.

eu_lag.jpg


Рашэнне аб увядзенні пакета будуць прымаць лідары ЕС, адзначае REFORM.by.

«Сэнс у тым, каб у выпадку агрэсіі сустракацца не для таго, каб загадаць Еўракамісіі падрыхтаваць санкцыі, а каб прыняць іх», — патлумачыла крыніца польскага агенцтва.

Паводле інфармацыі крыніцы, пакет рыхтуецца ў супрацоўніцтве з ЗША. Ён закране фінансавы сектар, набліжаных да Пуціна алігархаў, энергетыку, прадугледжваецца таксама забарона экспарту ў РФ шэрагу тавараў.