16 лютага будзе ўручана прэмія “Люблю Беларусь”
Малады Фронт запрашае ўсіх на ўрачыстую цэрэмонію ўручэньня штогадовай прэміі “Люблю Беларусь”. Нагадваем, у гэтым годзе вы можаце дапамагчы вызначыць пераможцаў!
Кожны можа прыняць удзел у галасаванні і вырашыць, хто атрымае запаветныя статуэткі ў 8 намінацыях: "Беларусізацыя", "Pro-Belarus", "Журналістыка", "Культура", "Палітыка", "Грамадзкая чыннасць", "Змагар году", "Спорт".
Адзначым, што ўсіх намінантаў запрасілі прыняць удзел у цырымоніі.
Галасаванне адбываецца на сайце прэміі: http://lovebelarus.by/info/peramozcy.html
А таксама ў суполцы ўкантакце: http://vk.com/mfront
Уручэньне адбудзецца 16 лютага а 18 гадзіне. Сядзіба БНФ (Чарнышэўскага, 3)