Кіраваць ПЭН-цэнтрам зноў будзе Андрэй Хадановіч
Урачыстай цырымоніяй ганаравання лаўрэатаў прэміі імя Францішка Багушэвіча пачаўся 17 лютага агульны сход сяброў Беларускага ПЭН-цэнтру.
Прэмія ўручаная Уладзімеру Ляхоўскаму за кнігу «Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове XIX ст. — 1-й палове XX ст. (да 1939 г.)» і Алесю Краўцэвічу за кнігу «Гедымін (1316–1341). Каралеўства Літвы і Русі».
Далей сход заслухаў справаздачы старшыні арганізацыі Андрэя Хадановіча ды ягонай намесніцы Марыі Мартысевіч, прыняў папраўкі ў Статут
ды правёў выбары кіраўніцтва. Старшынёй Беларускага ПЭН-цэнтру на безальтэрнатыўнай аснове зноў абраны Андрэй Хадановіч, першым намеснікам стаў Павал
Анціпаў, намеснікамі Ганна Янкуда ды Андрэй Скурко.