Жонка прыйшла на суд падтрымаць мужа, а ў выніку яе саму асудзілі за пераклічку ў «Новай Баравой»

Уладзіслаў Фалей, яго жонка Ганна і Ілля Чашынскі былі затрыманыя ўвечары 27 сакавіка ў «Новай Баравой».

tit2.jpg

Іх вінавацяць у «пікетаванні на тэрасе для адпачынку на даху пяціпавярховага дома, дзе ў 21:05 яны прынялі ўдзел у пераклічцы з лозунгам "Жыве Беларусь"».
У сям'і Фалеяў ёсць 10-гадовае дзіця, таму Ганну адпусцілі пасля затрымання дадому нават без позвы. Сёння яна прыйшла ў суд Мінскага раёна, каб падтрымаць свайго мужа. Але ў судзе ёй заявілі, што, раз яна прыйшла, то яе справу таксама сёння разгледзяць.
Такім чынам, паводле рашэння суддзі Мінскага раёна Анжалікі Казловай, мужчыны былі арыштаваныя на 10 сутак арышту, а Ганну Фалей суддзя аштрафавала на 1160 рублёў (40 базавых велічынь).