Заробкі беларусаў у красавіку: саступаем эстонцам ў 3 разы, але апярэджваем украінцаў у 1,6 разы

Сярэдняя красавіцкая зарплата беларусаў павялічылася да 777 рублёў. Зарплатныя лідэры — ІТ-адмыслоўцы — зарабляюць амаль у 5 разоў больш за сярэдні па краіне, а ў культуры — у 1,8 разы менш. 

zarobak_2.jpg

У Расіі сярэдняя зарплата ў красавіку склала каля 1000 рублёў (усе сумы ў тэксце прыведзены ў беларускіх рублях). Гэта на 6,7% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Ва Украіне атрымлівалі ў красавіку ў сярэднім 470 рублёў. Гэта на 1,4% менш, чым у сакавіку. Больш за ўсіх атрымліваюць работнікі авіяцыйнай галіны (1810 рублёў), а менш за ўсіх — работнікі пошты і кур'еры (250 рублёў). Па рэгіёнах вышэй за ўсё заробкі ў Кіеве — 770 рублёў.

Казахі ў сярэднім атрымлівалі ў красавіку 830 рублёў.

У Польшчы сярэдняя красавіцкая зарплата склала 2240 рублёў. Літоўцы ў сярэднім атрымліваюць 1710 рублёў да выплаты падаткаў. У Латвіі ў першым квартале сярэдняя брута-заробак (да выплаты падаткаў) складзе 1850 рублёў у месяц. Гэта на 7,2% больш, чым у першым квартале мінулага года, сведчаць дадзеныя Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення. Сярэдні месячны брута-заробак павялічыўся ў Эстоніі ў першым квартале ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 5,7% да 2410 рублёў у месяц.

Паводле finance.tut.by