З пачатку года беларусы закупіліся ў Польшчы на 170 мільёнаў долараў
З пачатку года польская мытная служба зарэгістравала 800 тысяч чэкаў Tax Free на памежных пераходах з нашай краінай. Агульная сума па гэтых дакументах на 10 верасня склала 635 млн злотых (2 трлн 975 млрд рублёў па курсе Нацбанка на 30 верасня).
Польскія мытнікі
ўдакладняюць, што ўлічваюць чэкі Tax Free ўсіх падарожнікаў, якія перасякаюць польска-беларускую мяжу. Але большасць з іх —
дакументы беларусаў.
Больш за ўсё ў Польшчы скупляюць
электроннае абсталяванне, харчовыя тавары, бытавую хімію, будматэрыялы, адзенне і аўтазапчасткі. Замежнікі зацікаўленыя ў пакупках у Польшчы шмат у чым за кошт магчымасці вярнуць ПДВ,
піша
TUT.BY.
У 2014 годзе беларусы вывезлі з Польшчы тавараў больш чым на 3 трлн 350 млрд рублёў. Больш за ўсё ў мінулым годзе чэкаў Tax Free адзначылі ў двух пунктах памежнага пропуску — "Кузніца" (371 тысяча) і "Баброўнікі" (368 тысяч).
Нагадаем, Тэхнабанк на 11 верасьня выплаціў беларусам, якія пабывалі на шопінгу за мяжой, каля 2,6 мільёна еўра па чэках Tax Free. Часцей за ўсё афармлялі вяртанне ПДВ праз кампанію Global Blue. Беларусы актыўна прыносяць дакументы з польскіх, а таксама літоўскіх і нямецкіх крам.
Раней Белстат і Дзяржпагранкамітэт правялі выбарачнае добраахвотнае анкетаванне ў сямі пунктах памежнага пропуску і высветлілі, што беларусы часцей за ўсё прывозяць тавары з Польшчы і Украіны. У гэтых краінах нашы суайчыннікі купляюць у асноўным тэлевізары і прадукты харчавання, радзей — алкаголь і тавары бытавой хіміі.