З 1 чэрвеня разлічвацца з «Белавія» можна толькі ў рублях

З 1 чэрвеня разлічыцца за авіябілеты на сайце і ў касах «Белавія» можна будзе толькі ў беларускіх рублях, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.

Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Наведвальнікі сайта з тэрыторыі Беларусі, а таксама ўладальнікі картак, эмітаваных беларускімі банкамі, цяпер змогуць расплачвацца за квіткі толькі ў беларускіх рублях. Тое ж тычыцца пакупак у касе. Умовы аплаты змянілі ў адпаведнасці з рашэннем Нацбанка.

Раней і ў касах, і на сайце можна было расплачвацца ў валюце: у еўра, доларах, расійскіх рублях і фунтах стэрлінгаў, — распавялі ў прэс-службе «Белавія».

Паводле tut.by