У Мінску на Камароўцы свініну будуць прадаваць па 58 тысяч рублёў

Чарговая акцыя па продажы свініны па зніжаных цэнах пройдзе на КУП «Мінскі Камароўскі рынак» 7 сакавіка, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.



images56.jpg

Чатыры арганізацыі гандлю горада (ААТ «Жывінка», ААТ «Азарэнне» і два мінскія холадакамбінаты) прапануюць пакупнікам свініну па адзінай цане — 58 тысяч рублёў за кг.

"Харчовая інтэрвенцыя" на Камароўскім рынку, калі свініну прадаюць па зніжаных цэнах, ладзіцца рэгулярна з канца мінулага года.

БЕЛТА