У Еўропе растуць падаткі

Брусэль апублікаваў на днях інфармацыю пра тое, што ў 2011-м годзе падаткі складалі 38,11% ВУП ЕС. Брусэль апублікаваў на днях інфармацыю пра тое, што ў 2011-м годзе падаткі складалі 38,11% ВУП ЕС.



52c2bc21_74bf_4765_8872_932e38938ab6.jpg

Гэта азначае, што падаткі няўмольна растуць, паведаміў Філіп Кэрмод з Генеральнай дырэкцыі па падатках Еўрапейскай камісіі.

Найхутчэй рос падатак на дадатковую вартасць, які спажыўцы плацяць падчас набыткаў у крамах.

Пасля скарачэнняў падаткаў у выніку крызісу 2009 году, дадзеныя 2011-га году паказваюць, што зноў пачаўся рост падаткаў. Краіны ЕС вырашылі, што гэта найхутчэйшы спосаб павелічэння даходаў у бюджэт. Еўрапейскія палітыкі лічаць, што высокія спажывецкія падаткі спрыяюць эканамічнаму росту.

Аднак Еўрапейская камісія непакоіцца. На думку еўрачыноўнікаў, высокія падаткі могуць прывесці да таго, што ўсё большая колькасць людзей пачне ўхіляцца ад аплаты падаткаў. У 2011 годзе сярэднія стаўка ПДВ ў Еўропе складала 21,5%. За апошнія гады яна вырасла ажно ў 17 краінах ЕС. Найбольшы ПДВ мусяць плаціць вугорцы — 27%, найменшы жыхару Люксембургу — 15%.

Галоўнай крыніцай падатковых даходаў у ЕС з’яўляецца падатак на працу. Амаль палова ўсіх даходаў ЕС бярэцца адсюль. Адну траціну даходаў прыносяць спажывецкія падаткі, а адну пятую — падаткі ад фірмаў.

radyjo.net