У Беларусі зацвердзілі спіс найважнейшых інвестпраектаў

Савет міністраў Беларусі сваёй пастановай № 310 ад 24 красавіка зацвердзіў спіс найважнейшых інвестыцыйных праектаў, прадугледжаных да рэалізацыі ў 2013 годзе. Агульная патрэба ў інвестыцыях для рэалізацыі ўключаных у пералік 49 інвестпраектаў, у гэтым годзе складае амаль 9 трлн рублёў, або 1,04 млрд долараў. Аб гэтым паведамілі ва ўрадзе Беларусі.



p2edas_w465h262.jpg

У лік найважнейшых інвестпраектаў увайшлі стварэнне магутнасцяў і павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці і рэалізацыі кар'ерных самазвалаў грузападымальнасцю 90-450 тон на "БелАЗе". На гэтыя мэты ў 2013 годзе плануецца накіраваць 205,9 млрд рублёў ўнутраных і 358 млрд рублёў знешніх інвестыцый.

На стварэнне да 2017 года вытворчасці высокадакладнага, высокатрывалага чыгуннага ліцця ў холдынгу "Мінскі маторны завод" у 2013 годзе накіруюць 91,6 млрд рублёў унутраных сродкаў, у тым ліку крэдытных. На Беларускім металургічным заводзе будуецца дробны драцяны стан. Аб'ём фінансавання ў 2013 годзе складзе 2,1 трлн рублёў унутраных і знешніх рэсурсаў. На абнаўленне рухомага складу Беларускай чыгункі сыдзе сёлета 2,57 трлн рублёў.

Кантроль за выкананнем пастановы ўскладзены на намеснікаў прэм'ер-міністра Беларусі па курыруемых імі напрамках. Прызначаны адказныя за выкананне праектаў і з ліку прадстаўнікоў міністэрстваў, канцэрнаў, аблвыканкамаў. На працягу двух месяцаў будзе падрыхтаваны і ўнесены ў Саўмін законапраект аб кампенсацыі ў 2013 годзе юрыдычным асобам, якiя ўключаны ў пералік і рэалізуюць інвестпраекты на ўмовах конкурснага размяшчэння, часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі.

telegraf.by