У якія галіны інвестуюць беларусы ў Польшчы? Топ-20
За апошнія паўтара года колькасць кампаній у Польшчы, у якіх хоць бы адным з заснавальнікаў з'яўляецца беларуская фізічная або юрыдычная асоба, амаль падвоілася.
Беларусь выйшла на трывалае трэцяе месца (пасля Украіны і
Германіі) па колькасці зарэгістраваных там замежных бізнесаў.
Адбыліся прыкметныя змены і ў галіновых перавагах інвестараў з Беларусі. Якія — у сваім даследаванні высветліў Thinkthanks.
Транспартнікі — у лідарах, IT — ужо другая
Прыкладна з сярэдзіны 2022-га па канец 2023-га, па даных Centralny Ośrodek Informacji Gospodarczej (Галоўнага цэнтра эканамічнай інфармацыі), колькасць кампаній з беларускім капіталам у Польшчы вырасла на 42,8% — з 3709 да 6491.
У галіновым разрэзе лідарства ўтрымалі транспартнікі, на якіх прыпадае крыху менш за шостую частку ад усіх зарэгістраваных у суседзяў беларускіх камерцыйных структур.
Колькасць аўтаперавозкавых кампаній з беларускімі заснавальнікамі павялічылася на 48,5% і перавысіла 1 тысячу. Як падлічыў Thinkthanks, з замежнікаў сёння на польскіх дарогах больш толькі ўкраінскіх бізнесаў.
Істотны прырост у разгляданым перыядзе адбыўся ў дзвюх высокатэхналагічных галінах — у IT і e-commerce. У выніку гэтыя дзве галіны перамясціліся, адпаведна, на 2-е і 4-е месцы. Яны пасунулі з гэтых пазіцый будаўніцтва і неспецыялізаваны аптовы гандаль, якія павольней раслі па новых рэзідэнтах.
Хто ў лідарах?
Лідарамі па прыросце новых бізнесаў, аднак, сталі не IT і e-commerce.
За паўтара года яшчэ больш імкліва расла цікавасць беларусаў да дылерства аўтамабіляў (прырост — 67,6%), адкрыцця цырульняў і касметычных салонаў (59,4%) і рэкламнай дзейнасці (58,8%).
У выніку цырульні і касметычныя салоны занялі ў топ-20 самых папулярных галін для інвестыцый 7-е месца, а аптовы і рознічны продаж легкавых аўтамабіляў – 8-е месца. З першай дзясяткі яны выціснулі кансультантаў у сферы бізнесу і кіравання і аптавікоў па драўніне, будматэрыялах і сантэхніцы.
У топ-20 па выніках 2023 года ўвайшлі рэкламныя агенцтвы, якія апярэдзілі па рэгістрацыях «іншыя рознічныя продажы ў неспецыялізаваных крамах».
Таксама больш чым напалову павялічылася колькасць кампаній, якія займаюцца аздобнымі паслугамі і будаўніцтвам электраўстановак.
Хто ў аўтсайдарах?
Галінамі-аўтсайдарамі, у якіх за гэты перыяд назіраўся найменшы прырост па новых бізнесах, сталі кансультацыйная дзейнасць (20%), дзейнасць агенцтваў часовай занятасці (25%) і дзейнасць, звязаная з пошукам працы і прыцягненнем работнікаў (27,1%).
Прыкметна скараціўся інвестыцыйны інтарэс беларусаў да дэвелаперскай дзейнасці. З чацвёртага месца ў сярэдзіне 2022 года гэтая галіна перамясцілася ўжо на 10-е. За паўтара года ў сферы рэалізацыі будаўнічых праектаў, звязаных з узвядзеннем будынкаў, прырост склаў усяго 29,4%.
Топ-20 самых папулярных галін, у якія інвестуюць беларусы ў Польшчы
№ |
Від дзейнасці |
Колькасць бізнесаў на 31.12.2023 г. |
Колькасць бізнесаў на 27.05.2022г. |
Прырост, у % |
1 |
Аўтатранспартныя перавозкі грузаў |
1091 |
562 |
48,5 |
2 |
Дзейнасць, звязаная з праграмаваннем |
412 |
225 |
45,4 |
3 |
Будаўнічыя работы, звязаныя з узвядзеннем жылых і нежылых будынкаў |
393 |
252 |
35,9 |
4 |
Рознічныя продажы, якія ажыццяўляюцца дастаўкай або праз інтэрнэт |
257 |
120 |
53,3 |
5 |
Неспецыялізаваны аптовы гандаль |
243 |
154 |
36,6 |
6 |
Выкананне іншых будаўнічых і аздобных прац |
168 |
79 |
53,0 |
7 |
Цырульні і іншыя касметычныя працэдуры |
160 |
65 |
59,4 |
8 |
Аптовы і рознічны продаж легкавых аўтамабіляў і фургонаў |
148 |
48 |
67,6 |
9 |
Рэстараны і іншыя пастаянныя паслугі харчавання |
144 |
75 |
47,9 |
10 |
Рэалізацыя будаўнічых праектаў, звязаных з узвядзеннем будынкаў |
142 |
100 |
29,4 |
11 |
Тэхнічнае абслугоўванне і рамонт аўтатранспартных сродкаў, за выключэннем матацыклаў |
115 |
58 |
49,6 |
12 |
Іншыя кансультацыі ў галіне вядзення бізнесу і кіравання |
110 |
88 |
20,0 |
13 |
Аптовы продаж драўніны, будаўнічых матэрыялаў і сантэхнікі |
101 |
70 |
30,7 |
14 |
Дзейнасць іншых транспартных прадпрыемстваў |
93 |
56 |
39,8 |
15 |
Будаўніцтва электраўстановак |
88 |
43 |
51,1 |
16 |
Праца пасажырскіх таксі |
88 |
46 |
47,7 |
17 |
Дзейнасць, звязаная з пошукам працы і прыцягненнем работнікаў |
70 |
51 |
27,1 |
18 |
Дзейнасць рэкламных агенцтваў |
68 |
28 |
58,8 |
19 |
Дзейнасць агенцтваў часовай занятасці |
68 |
51 |
25,0 |
20 |
Дзейнасць агентаў, якія займаюцца продажам розных відаў тавараў |
56 |
33 |
41,1 |
Паводле Centralny Ośrodek Informacji Gospodarczej