У Беларусі зноў падаражэла аўтамабільнае паліва

Аўтамабільнае паліва падаражэла ў Беларусі з 16 лістапада на 1 капейку, паведамляе сайт канцэрна «Белнафтахім».

depositphotos_36163167_original_1.jpg

«У рамках стратэгіі стрыманай індэксацыі коштаў на маторнае паліва з 16 лістапада ўстанаўліваецца наступны гранічны ўзровень рознічных коштаў: на аўтабензін АІ-92-К5-Еўра — 2 рублі, АІ-95-К5-Еўра — 2,1 рублі, АІ-98-К5-Еўра — 2,32 рублі, на дызельнае паліва — 2,1 рублі», — гаворыцца ў паведамленні.

Як растлумачылі ў «Белнафтахіме», сярэдняя каціроўка нафты ў першай палове лістапада склала $ 83 за 1 барэль і вырасла да студзеня 2021 года на 52%, у той час як цэны на аўтабензіны і дызельнае паліва з пачатку года павялічыліся на 15,7%, адзначае «Інтэрфакс».

У папярэдні раз цэны на аўтамабільнае паліва былі павышаныя з 28 верасня, таксама на 1 капейку.