У Беларусі паскорылася інфляцыя

У кастрычніку ў Беларусі паскорыўся рост коштаў. У параўнанні з кастрычнікам мінулага года цэны выраслі на 10,5%. У верасні гэты паказчык склаў 10,2%, піша Еўрарадыё.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Прыкметна падаражэлі прадукты — у кастрычніку харчовая інфляцыя ў Беларусі склала 12,1% год да года. Гэта звязана з нізкім ураджаем і высокімі цэнамі на прадукты харчавання ў свеце, мяркуюць эксперты Еўразійскага банка развіцця.
А рост коштаў на нехарчовыя тавары, наадварот, запаволіўся — да 10% год да года ў кастрычніку супраць 11,6% у чэрвені-ліпені. На гэта паўплывала, на думку экспертаў ЕАБР, умацаванне беларускага рубля. Але гэты ўплыў, лічаць яны, мае вельмі абмежаваны рэсурс з-за высокіх інфляцыйных чаканняў насельніцтва і прадпрыемстваў.
Па выніках года эксперты ЕАБР прагназуюць інфляцыю ў Беларусі на ўзроўні 10%. Раней Нацбанк Беларусі ўжо некалькі разоў карэктаваў прагноз па інфляцыі. Першапачаткова меркавалася, што цэны па выніках года вырастуць не больш чым на 5%. У красавіку прагноз па інфляцыі адкарэктавалі да 7,5%, у ліпені — да 9%.