У Беларусі ўстанавілі мяжу па працэнтных стаўках на мікразаймах
У Беларусі ўстанавілі гранічныя гадавыя працэнтныя стаўкі па мікразаймах, якія выдаюць спажывецкія кааператывы і фонды. Змены прадугледжаныя пастановай Нацбанка ад 19 студзеня 2018 года.
Так, гранічны памер гадавой працэнтнай стаўкі па мікразаймах, якія выдаюць некамерцыйныя мікрафінансавыя арганізацыі, створаныя ў арганізацыйна прававой форме фонду, не можа перавышаць стаўку рэфінансавання. Для спажывецкіх кааператываў (спажывецкіх кааператываў фінансавай узаемадапамогі) лімітавую планку па гадавой працэнтнай стаўцы ўстанавілі ў двухразовым памеры стаўкі рэфінансавання.
Пастанова ўступае ў сілу з 1 красавіка 2018 года, яна не распаўсюджваюцца на ўжо заключаныя дамовы.
З 1 студзеня 2015 года прыцягваць і прадастаўляць пазыкі могуць ламбарды, спажывецкія кааператывы фінансавай узаемадапамогі, таварыствы ўзаемнага фінансавання суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і фонды.
Паводле «Нашай Нівы»