У Беларусі ў дзесяць разоў падаражэлі паслугі па легалізацыі дакументаў для выезду за мяжу

Беларуская дзяржава такім чынам спрабуе ці спыніць хвалю эміграцыі, ці хаця б зарабіць на ёй.

_hroszy___rubli___kapejki__fota_dzmitryeu_dzmitry_novy_czas_logo_1.jpg

У Беларусі цана на прадстаўленне апастылю на дакументы павялічылася з 16 да 160 рублёў. Адпаведна, у дзесяць разоў падаражэлі і паслугі натарыусаў па афармленні дакументаў на сталае пражыванне за мяжой, а таксама на дазвол на выезд дзіцяці, а таксама на іншыя дакументы, патрэбныя імігрантам. Рашэнне прыняў ўрад. Пры гэтым ва ўрадавай пастанове ніякага эканамічнага абгрунтавання няма.
Але відавочна, што тым самым дзяржава спрабую спыніць хвалю эміграцыі альбо хаця б зарабіць на ёй. Бо пасля пачатку расійскай агрэсіі ва Украіне з Беларусі выехала мноства людзей, і многія збіраюцца з’ехаць у бліжэйшы час.
І хоць цэны выраслі, вялізныя чэргі на афармленне дакументаў на выезд не змяншаюцца. Па сацсетках «гуляе» сумны жарт пра тое, што ў Беларусі з’явіўся новы від інвестыцый — у апастыль.
Паводле www.polskieradio.pl