У 2020 годзе беларускі рубель патаннеў адносна долара на 22%, адносна еўра — на 34%
Ці тое яшчэ будзе ў 2021-м?
Беларускі рубель скончыў 2020 год з дэвальвацыяй долара ў памеры 22%, па еўра — 34%, піша myfin.by.
На піку падзення за долар давалі 2,6631 у канцы
жніўня, за еўра — 3,1680 у канцы снежня. Ўспамінаем, як беларускі рубель
дэвальваваўся ў мінулым годзе. Максімальна наглядна.
«Чорны аўторак» для беларускага валютнага рынку
адбыўся 10 сакавіка 2020. Самае буйное аднадзённае падаражанне долара — больш чым
на 11 капеек, еўра таксама даражэў у гэты дзень мацней за ўсё — на 15,7 капеек
за сесію. Сакавік ў цэлым апынуўся рэкордна дэвальвацыйным для беларускага
рубля ў гэтым годзе. Пасля невялікага адкату ад вясновага скачка здарылася «пратэстная» дэвальвацыя жніўня, калі курсы долара і еўра дадалі яшчэ
20-25 капеек на фоне палітычнага крызісу ў краіне.
Тады ў жніўні некаторыя абменнікі з-за ўзнікашага дэфіцыту
наяўнай валюты гатовыя былі прадаваць долар па 3 рублі.
У канцы года курсы еўра і долара пачалі разыходзіцца ўсё
далей адзін ад аднаго. Калі долар застаўся ў калідоры 2,5-2,6, то еўра
працягнуў рост, усталяваўшы новы гістарычны максімум роўна 31 снежня 2020 года.