Сусветны банк: Міжнародныя рэзервы Беларусі ніжэйшыя, чым у суседзяў

У найноўшым дакладзе аб глабальным развіцці (World Development Report 2014), прысвечаным доследам кантролю за рызыкай у інтарэсах развіцця, Сусветны банк паведамляе, што ад 1970 да 2011 году ў 116 краінах свету здарыліся 147 банкаўскіх крызісаў.



a42ae823_a3de_4928_be06_c3dd737d484f_mw1024_n_s.jpg

Даклад таксама паведамляе, што больш за 20% людзей у краінах, якія развіваюцца (developing countries), жыве на 1,25 долара на дзень, а блізка 75% насельнікаў такіх краінаў — на менш чым 4 долары на дзень.

Даклад дзеліць краіны свету паводле заможнасці насельнікаў на чатыры групы:
 

·                                 з нізкім даходам (low income);

·                                 з сярэднім даходам ніжэйшага ўзроўню (lower middle income);

·                                 з сярэднім даходам вышэйшага ўзроўню (upper middle income);

·                                 з высокім даходам (high income).

Беларусь у гэтай класіфікацыі патрапляе ў групу краінаў з сярэднім даходам вышэйшага ўзроўню, у кампаніі з Альбаніяй, Аргентынай, Балгарыяй, Вугоршчынай, Казахстанам, Румыніяй, Паўднёваафрыканскай рэспублікай, Турцыяй і некаторымі іншымі. Украіна знаходзіцца ў групе краін з сярэднім даходам ніжэйшага ўзроўню, а Расея, Польшча і Літва — у групе краін з высокім даходам.

Дослед бярэ пад увагу такія параметры рызыкі ў развіцці краін, як колькасць эпідэмій і стыхійных бедаў, смяротнасць насельніцтва, колькасць самагубстваў, сацыяльнае страхаванне, банкаўскія пазыкі і зберажэнні, дзяржаўны доўг, міжнародныя рэзервы краіны, і інш.

У прыватнасці, з прыведзеных звестак (якія не заўсёды поўныя для кожнай краіны), магчыма параўнаць Беларусь з суседзямі (Польшча, Літва, Расея, Украіна; Латвія ня ўключана ў гэты даклад) адносна наступных параметраў:
Колькасьць самагубстваў Infographics
Адсотак насельніцтва, якое адкладала ашчаджэнні ў банку ў мінулым годзе Create infographics
Міжнародныя рэзэрвы краіны як адсотак ад ВУП Create infographics
www.svaboda.org