Румас сцвярджае, што сярэдні заробак беларусаў перавысіў «папіццот»

Сярэдні заробак у Беларусі ў красавіку склаў Br 1074 (каля $ 517). Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на пасяджэнні Савета Міністраў 22 траўня, піша Белсат.

rumas_6.jpg


Прэм’ер-міністр таксама заявіў, што рэальныя даходы беларусаў у I квартале прыраслі на 7,3 %. Пры гэтым рэальныя заробкі выраслі на 7,8 %, у тым ліку ў бюджэтнікаў – на 6,8 %.
Разам з тым Сяргей Румас прызнаў, што ў Беларусі ёсць яшчэ прадпрыемствы, дзе сярэдні заробак не дасягае і Br 400. «Да канца I паўгоддзя ў краіне такіх прадпрыемстваў быць не павінна», – сказаў ён.
Таксама кіраўнік урада звярнуў увагу на своечасовую выплату зарплаты і запатрабаваў жорсткі кантроль за арганізацыямі, якія дапускаюць пратэрміноўку. Паводле яго, па кожным факце пратэрмінаванай запазычанасці дырэктары прадпрыемстваў будуць неадкладна прыцягвацца да адказнасці.

belsat.eu