«Расатам» разлічвае вытрымаць графік работ на БелАЭС
«Расатам» разлічвае вытрымаць графікі работ на першым і другім энергаблоках БелАЭС, нягледзячы на сітуацыю ў краіне. Пра гэта заявіў кіраўнік расійскай дзяржкарпарацыі — генпадрадчыка будаўніцтва станцыі Аляксей Ліхачоў.
«Усё штатна і на першым, і на другім блоку. Усё ў рэгламентах і вельмі спадзяемся, і ўсё зробім са свайго боку, каб тыя палітычныя падзеі, якія цяпер адбываюцца ў Беларусі, ні ў якім разе не паўплывалі ні на падзеі каляндарныя, ні на галоўныя вехі рэалізацыі праекта і першага, і другога блока», — сказаў ён.
Нагадаем, на першым энергаблоку ідуць працы ў рамках фізічнага пуску рэктара. Ядзернае паліва ўжо загружана, ідзе ўшчыльненне. У далейшым пачнуцца гідраўлічныя выпрабаванні на мінімальным узроўні актыўнасці рэактара. Чакаецца, што ён выдасць першую электраэнергію ў чацвёртым квартале.
Другі энергаблок збіраюцца запускаць у наступным годзе.
Паводле reform.by