На шэраг украінскіх тавараў уводзіцца ліцэнзаванне

Беларусь абвінавачвае Украіну ў парушэнні прынцыпаў свабоднага гандлю.

afcf3a981768d67264cfbaee6d1c5de7.jpg

Беларусь уводзіць ліцэнзаванне імпарту з Украіны туалетнай паперы, кандытаркі, піва і іншых тавараў.
Паведамляецца, што ліцэнзаванне ўводзіцца ў сувязі «з сістэматычным парушэннем Украінай прынцыпаў свабоднага гандлю» і распаўсюджваецца на асобныя тавары, аналагі якіх вырабляюцца ў Беларусі.
Пад ліцэнзаванне трапілі: ДСП і ДВП, шпалеры, папера туалетная, мэбля а таксама асобныя віды кардоннай і папяровай упакоўкі. З харчовай прамысловасці: кандытарскія вырабы, шакалад, печыва і піва.