МВФ накіруе ў Беларусь віртуальную місію для збору даных па эканоміцы

Віртуальная місія МВФ 13 верасня пачне вывучэнне эканамічнай сітуацыі ў Беларусі і захадаў урада ў барацьбе з COVID-19, паведамляе reform.by са спасылкай на Reuters.

imf_logo_web_thumb_large.jpg


Віртуальная місія МВФ 13 верасня пачне вывучэнне эканамічнай сітуацыі ў Беларусі і захадаў урада ў барацьбе з COVID-19.
У МВФ заявілі, што місія з'яўляецца часткай мандата фонду па наглядзе і маніторынгу за эканомікай і накіравана на збор дадатковай інфармацыі пра эканамічныя падзеі ў Беларусі і яе захады ў адказ на пандэмію COVID-19.
Віртуальная місія пачынаецца на фоне занепакоенасці з нагоды выдзялення рэжыму Аляксандра Лукашэнкі спецыяльных правоў запазычання (SDR), эмітаваных МВФ, на суму больш за 900 млн долараў у эквіваленце, адзначае Reuters. Выдзеленыя сродкі павінны падтрымаць эканоміку краіны і дапамагчы ёй змагацца з крызісам падчас пандэміі. Сродкі ўжо залічаны ў золатавалютныя рэзервы Беларусі.