Міхаіл Чыгір: Хоць бы мільярдаў сем з боку трэба, каб утрымаць эканоміку
Каб захаваць адносную фінанасава-эканамічную стабільнасць у Беларусі ў гэтым годзе, краіне трэба знайсці прыкладна сем мільярдаў дадатковага фінансавання, — лічыць былы прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Чыгір.
— Вельмі цяжкі год, хаця б мільярдаў 7 з боку трэба, каб пратрымаць эканоміку на плыву. Дзе мы іх возьмем — я не ведаю. Гэта дадатковае фінансаванне звонку патрэбнае. Сітуацыя складаная. Аляксандр Рыгоравіч гэта ведае і абмяркоўвае гэтыя праблемы ў Расіі, з Захадам намецілася пацяпленне. Дай Бог, каб дайшло да вынікаў канкрэтных, інакш усё будзе вельмі-вельмі кепска.
А галоўнае, што трэба зрабіць, каб краіна выйшла з крызісу, — кажа Міхаіл Чыгір, — гэта стварыць умовы для стабільнага прыцягнення інвестыцый у беларускую эканоміку.
Без гэтага стварыць сучасную высока-тэхналагічную прамысловасць у Беларусі — не атрымаецца.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя