Лукашэнка пазбавіў Алексіна права быць «нацыянальным гарантам» мытных плацяжоў

Падсанкцыйнага алігарха Аляксея Алексіна пазбавілі аднаго з напрамкаў дзейнасці. Аляксандр Лукашэнка змяніў указ аб «нацыянальным гаранце» аплаты мытных плацяжоў. Згодна са зменамі, цяпер гарантам можа быць толькі дзяржаўная ўстанова.

73220_1487573333.jpg

Кампанія «Белнафтагаз» Аляксея Алексіна была нацыянальным гарантам аплаты мытных плацяжоў з 2018-га.

Праўда, апошнія два месяцы «Белнафтагаз» і без таго не меў права займацца той дзейнасцю: у старой версіі ўказа было пазначана, што арганізацыя мусіць мець уласны банк. А Алексіны ў чэрвені прадалі МТБанк і цяпер застаюцца без банкаўскіх актываў.

Паводле «Еўрарадыё».