Лукашэнка: Гэта і мы бурылі газаздабыўныя свідравіны ў Расіі

Падчас паездкі ў Светлагорск 14 лютага Аляксандр Лукашэнка распавёў, як абмяркоўваў з расійскім прэзідэнтам сучасныя эканамічныя рознагалоссі ў кантэксце таго, як і каму дасталіся савецкія рэсурсныя здабыткі.

bur.jpg

«Я нагадаў, што на тыя нафтаздабыўныя, газаздабыўныя свідравіны (у Расіі. – заўв. president.gov.by) ляталі самалёты з Гомеля, Віцебска, Магілёва, ды і з Мінска. Тое, што мы бурылі і стваралі ў савецкія часы, у адну ноч аказалася чужым. І мы сёння вымушаны купляць па сусветнай цане гэтую прадукцыю, а Расія ў сябе прадае гэта ў паўкошту ці адну трэць», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Таксама ён звярнуў увагу, што Расія стала правапераемніцай Савецкага Саюзу. Цяпер там сабрана ядзерная зброя, уся замежная савецкая ўласнасць перайшла да яе. Іншыя постсавецкія рэспублікі ад гэтага нічога не атрымалі. «Усе грошы апынуліся там, і потым нас кінулі з савецкім рублём. Я ўсё гэта нагадаў. Мы нямала зрабілі і нямала пацярпелі», – сказаў Лукашэнка.