Лукашэнка цісне на Пуціна Чарнобылем

Падчас паездкі ў Светлагорск 14 лютага Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг заяваў наўздагон сваім перамовам з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

lu_4.jpg

У прыватнасці, кіраўнік краіны сказаў, што дыверсіфікацыя куплі нафты працягнецца, каб не «стаяць на каленях».
Што да іншых энерганосьбітаў, то Лукашэнка прапанаваў Пуціну знізіць кошт на газ для беларускіх рэгіёнаў, што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. «Расія як правапераемніца СССР не павінна сыходзіць аб абяцанняў савецкага ўраду. Чаму Беларусі, якая больш за ўсё пацярпела ад выбуху на ЧАЭС, не аказваецца падтрымка?» – цытуе Лукашэнку ўрадавае інфармагенцтва БЕЛТА. Бо на гэтай тэрыторыі «людзі яшчэ не могуць карыстацца і драўнінай, і іншымі відам паліва праз тую бяду»,
Што тычыцца інтэграцыі, то абмеркаванне гэтага працэсу, па словах Аляксандра Лукашэнкі, будзе працягнутае, але за выключэннем пытанняў пра стварэнне нейкіх наднацыянальных органаў і іншых аб’яднанняў. Пры гэтым ён панаракаў, што «у кіраўніцтве Расіі намякаюць на далучэнне Беларусі ў абмен на адзіныя кошты на энерганосьбіты». Лукашэнка назваў гэта не інтэграцыяй, а інкарпарацыяй, на якую ён ніколі не пойдзе, паведамляе тэлеграм канал «Пул Першага», які лічыцца блізкім да прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі.