Кітайскі фондавы рынак працягнуў падзенне
На фондавым рынку Кітая ў аўторак працягваецца падзенне пасля рэкорднага абвалу мінулага дня.
Фота Stocktwits
У пачатку таргоў індэкс Shanghai Composite упаў на 4,3%. Індэкс Hang Seng на Ганконгскай біржы апусціўся на 0,5%, а адзін з найважнейшых фондавых індэксаў Японіі Nikkei ўпаў на 1,1%, паведамляе www.bbc.com.
Цэнтрабанк Кітая ўжо паабяцаў укласці 50 мільярдаў юаняў (8,05 мільярда долараў) у фондавыя рынкі краіны для стымулявання росту.
У панядзелак фондавы рынак Кітая зафіксаваў наймацнейшае падзенне за больш чым за восем гадоў у выніку актыўнага распродажу акцый пад канец таргоў.