“Еўраопт” і “Рублёўскі” застаюцца на беларускім рынку

Буйнейшыя гандлёвыя сеткі “Еўраопт” і “Рублёўскі” ужо пагасілі запазычанасці перад усімі сваімі пастаўшчыкамі. Кіраўніцтва гэтых прадпрыемстваў папярэджаны аб недапушчэнні падобных парушэнняў у далейшай працы.



rubalios.jpg

Як паведамілі агенцтву “Мінск-Навіны” ва ўпраўленні гандлю і паслуг Мінгарвыканкама, кантралюючым органам даручана правядзенне паўторнай праверкі па дадзеным пытанні. Паводле яе вынікаў будзе прынята канчатковае рашэнне аб ужыванні санкцый аж да спынення дзеяння ліцэнзіі на раздробны гандаль алкагольнымі напоямі і (або) тытунёвымі вырабамі.

Нагадаем, Міністэрства гандлю Беларусі заяўляла аб парушэнні заканадаўства ТАА “Еўрагандаль” і СТАА “Белінтэрпрадукт” ў сувязі з пратэрмінаванай запазычанасцю перад пастаўшчыкамі за пастаўленыя алкагольныя напоі і тытунёвыя вырабы. Згодна з заканадаўствам дадзенае парушэнне можа пацягнуць за сабой ануляванне дзеяння ліцэнзіі на раздробны гандаль.