Галоўчанка папракнуў суседзяў Беларусі ў дробязнай канкурэнцыі ў IT-сферы

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падчас сённяшняй відэаканферэнцыі кіраўнікоў урадаў краін СНД папракнуў суседзяў Беларусі ў несумленнай канкурэнцыі ў IT-сферы. Гэта вынікае з паведамлення прэс-службы ўрада, адзначае TUT.BY

adec46c84b9e0e550ca2205b3bf104ee.jpeg


Галоўчанка станоўча ацаніў міждзяржаўную праграму інавацыйнага супрацоўніцтва краін СНД на перыяд да 2030 года.— На жаль, некаторыя суседзі Беларусі прадэманстравалі гатоўнасць скарыстацца ўскладненнем сітуацыі ў нашай краіне для ўзмацнення ўласнага IT-сектара. Пры гэтым Беларусь і ў СНД, і ва ўсіх іншых фарматах міждзяржаўнага ўзаемадзеяння нацэлена на ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, а не на дробязную канкурэнцыю, — сказаў беларускі прэм'ер.Раман Галоўчанка не ўдакладніў, пра якія менавіта суседзях Беларусі ідзе гаворка. Апошнім часам Польшча, краіны Балтыі і Украіна абвясцілі пра гатоўнасць прыняць беларускіх айцішнікаў.
Але, мяркуючы па тым, што заява была зроблена на пасяджэнні кіраўнікоў урадаў СНД, то маецца на ўвазе Украіна. Раней МЗС Беларусі нават накіраваў ноту амбасадару Украіны.